Перед началом посевной кампании ГАИ усилила контроль за безопасностью в сельхозорганизациях Ушаччины

Профилактика и безопасность

Перад пачаткам пасяўной кампаніі нічога не засталося па-за ўвагай праваахоўнікаў. Рэйды па сельгасарганізацыях Ушаччыны ў перыяд з 28 лютага па 10 сакавіка ладзіліся амаль штодня.

– Самыя распаўсюджаныя парушэнні – адсутнасць належнага кантролю за допускам механізатараў да ўдзелу ў дарожным руху, – аналізуе сітуацыю начальнік аддзялення ДАІ Ушацкага райаддзела міліцыі Мікалай Гаўрылюк. – Не ўсе перад выездам правяраліся на алкатэстары, а ў адной гаспадарцы такога прыбора ўвогуле не аказалася – быў на паверцы.

Кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў накіраваны прадстаўленні аб ухіленні хібаў. Дарэчы іх, што радуе, у параўнанні з мінулым годам стала істотна менш, усе дробныя парушэнні ліквідуюцца на месцы, ну а кантроль за выпраўленнем складаных стымулюе аграрыяў да актыўных дзеянняў, што ў сваю чаргу і эфектыўнасць работы, і бяспеку павышае.

Рэйды па аб’ектах АПК працягваюцца. Са стартам пасяўной падыход да парушальнікаў – найперш пасадных асоб – больш строгі.

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

На здымку: аб’ект праверкі – КУСГП “Вялікадолецкае”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *