Ушачский лесхоз приступил к заготовке березового сока

Общество

Ушацкі лясгас хутка прыступіць да масавай нарыхтоўкі бярозавага соку. Набыць карысны напой пры цёплым спрыяльным надвор’і ў бліжэйшы час можна будзе ва ўсіх лясніцтвах па 29 капеек за літр у тару спажыўца або за 2.52 рубляза 5 літраў у гатовай тары. Трэба сказаць, што кошт у параўнанні з мінулым годам не змяніўся.

Паколькі час і аб’ёмы будуць залежаць ад тэм пературы паветра, перш чым адправіцца за бярозавым сокам, варта папярэдне звярнуцца ў лясніцтва і даведацца аб нарыхтоўках у гэты
дзень па тэлефонах: Ушацкае лясніцтва – 5-74-15, Плінскае – 5-20-07, Кубліцкае – 5-37-95, Касарское – 5-34-56, Глыбачанскае – 5-12-92, Вялікадолецкае – 5-33-08, Сарочынскае – 5-27-93.

У лясгасе нагадалі, што за самавольную нарыхтоўку соку ў лесфондзе прадугледжаны штраф. У выпадку пашкоджання дрэў прыйдзецца пакрыць шкоду, нанесеную прыродзе.

► Бярозавы сок з’яўляецца каштоўным прадуктам, у яго хімічным складзе больш 10 розных вітамінаў, ён здольны ўмацоўваць імунітэт, аказваць супрацьзапаленчае дзеянне, уплываць на добрую работу сэрца.

► Свежы сок можна захоўваць ў халадзільні ку на працягу 5-7 дзён і абавязкова ў шкляной тары. Павялічыць тэрмін захоўвання можна пры дапамозе лімоннай кіслаты і цукру.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *