Ушачский лесхоз приглашает принять участие в акции «Дай лесу новае жыццё!»

Общество

Ушацкі лясгас запрашае працоўныя калектывы, грамадскія арганізацыі і ўсіх ўшачан далучыцца да добрай справы і прыняць удзел у акцыі “Дай лесу новае жыццё!”, якая пройдзе ў Беларусі з 21 сакавіка па 12 красавіка.

Кампанія, накіраваная на аднаўленне лясоў, у тым ліку пацярпелых у выніку ліпеньскай стыхіі, адбудзецца ўжо другі раз. Ушачанам паведаміць аб сваім жаданні прыняць удзел у пасадцы лесу трэба па тэлефоне (29) 591-40-36 ці звярнуцца непасрэдна ў лясгас або бліжэйшае лясніцтва. Спецыялісты не толькі вызначаць месца і від работы, але і забяспечаць неабходным інвентаром, пасадачным матэрыялам.

У рамках восеньскай акцыі “Дай лесу новае жыццё!” па прыкладзе Прэзідэнта краіны ўдзел у кампаніі прынялі каля 80 тысяч беларусаў.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *