15 марта — День потребителя: как защитить свои права и избежать ошибок при покупках

Общество

Штогод 15 сакавіка адзначаецца Дзень спажыўца. Сёлета ён праходзіць пад дэвізам “Спажывец – у цэнтры ўвагі: ад балансу інтарэсаў да справядлівага вырашэння спрэчак”. Разам з начальнікам аддзела эканомікі райвыканкама Таццянай Уладзіміраўнай Ханяк прывядзём некалькі патрэбных тэзісаў і парад.

Згодна Закона “Аб абароне правоў спажыўцоў”, грамадзяне маюць права на працягу 14 дзён з моманту набыцця тавару вярнуць ці абмяняць яго на аналагічны іншых памераў, форм, колераў. Але пры ўмове, што ён не выкарыстоўваўся, захаваў спажывецкія ўласцівасці і ёсць доказы пакупкі ў канкрэтнага прадаўца. Калі няма чэка, спатрэбяцца запісы з відэакамеры, выпіска з рахунку (пры аплаце картай).

Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстаноўлены пералік тавараў належнай якасці, якія нельга вярнуць. Сюды ўваходзяць тэхніка і электроніка з гарантыяй, мэблевыя гарнітуры, касметыка, нацельная бялізна, тавары, якія прадаюцца метражом, садовых і заамагазінаў, лекі, сродкі гігіены, цацкі і іншыя. Таксама не падлягаюць вяртанню харчовыя тавары.

Пры вяртанні тавару грошы вы можаце атрымаць не адразу. Па законе іх вяртаюць на працягу дзесяці дзён: сродкі могуць перавесці на карту, выплаціць наяўнымі або адправіць паштовым пераводам.

У цяперашні час шмат рэкламы з абяцаннямі зрабіць усё якасна і хутка, а таму будзьце ўважлівымі. Знаёмцеся з інфармацыяй пра тавар, не спяшаючыся, чытайце дагавор пры аказанні вам якой-небудзь паслугі. Ваш подпіс на ім сведчыць аб тым, што вы згадзіліся з усімі яго ўмовамі. Заўсёды бярыце чэкі ці іншыя дакументы, якія пацвярджаюць факт набыцця тавару (паслугі).

Калі вы вырашылі набыць тавар пры дапамозе інтэрнэта, улічвайце, у якой краіне зарэгістраваны магазін. На “прапіску” ў Беларусі пакажа даменнае імя BY або “бел”. Гэта важны нюанс: калі пакупнік звяртаецца, напрыклад, да пляцоўкі Ozon.ru замест Ozon.by, то абараняць яго правы прыйдзецца праз Расспажыўнагляд.

Пры афармленні растэрміноўкі раім пераканацца, што на выхадзе не заключаецца лізінгавы дагавор, інакш кліент рызыкуе пераплаціць немалую суму. Ніякіх пратэрміновак па датах выплат быць не павінна. Пры парушэнні спажывец можа страціць і тавар, і грошы. Трэба ўважліва вывучаць дагавор, бо рэч да канчатковых разлікаў па лізінгавай праграме належыць магазіну.

Маркетплэйсы ўсё больш заваёўваюць рынак: у Гандлёвым рэестры Беларусі зарэгістравана больш за 30 тысяч інтэрнэт-магазінаў. Майце на ўвазе, што за гэтым словам хаваецца інфармацыйны спонсар – пляцоўка, на якой зарэгістраваны магазіны і індывідуальныя прадпрымальнікі. Многія спажыўцы дапускаюць памылку, накіроўваючы прэтэнзіі ў адрас анлайн-платформы, а не пастаўшчыка. На пачатковым этапе ўважліва глядзіце, хто прадае рэч. Не менш важна вывучыць чэк, гарантыйны талон, каб ведаць, каму ў выпадку форс-мажора прад’яўляць прэтэнзію. Не лянуйцеся прачытаць водгукі, даведацца, як доўга працуе на рынку прадавец.

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *