Трагедия на льду: 12 утонувших за четыре дня в нашей области и предупреждения спасателей

Профилактика и безопасность

За чатыры дні – з 6 па 9 сакавіка ў нашай вобласці патанула 12 чалавек! Амаль ва ўсіх выпадках гэта былі рыбаловы, якія не змаглі справіцца са сваім азартам і выйшлі на тонкі лёд.

У Браслаўскім раёне апошняй стала рыбалка для сямейнай пары – мужчыне і жанчыне было па 55 гадоў. У Віцебскім не вярнуліся з рыбалкі бацька і сын 1968 і 1991 гадоў нараджэння, якія адышлі ад берага ажно на 600 метраў. У Міёрскім раёне 38-гадовы мужчына хацеў скараціць шлях дадому праз возера і праваліўся пад лёд, выбрацца самастойна не змог.

У пятніцу ўшацкім выратавальнікам паступіла паведамленне, што на возеры Турасы паблізу вёскі Калкі тоне чалавек. Работнікі МНС дасталі з палонкі на адлегласці каля 250 метраў ад берага пенсіянера, але работнікі “хуткай дапамогі” ўжо былі бяссільнымі і канстатавалі яго смерць.

Так, сёлетні сезон зімовай рыбалкі быў рэкордна кароткім і рыбаловы-аматары не паспелі спаўна атрымаць асалоду ад любімага занятку. Але ж ніякі азарт і ўлоў не каштуе чалавечых жыццяў. Уявіце, у колькі сямей за гэтыя дні прыйшло непапраўнае гора.

Семярых чалавек работнікам МНС за прыгаданыя дні ўдалося выратаваць і вельмі хочацца спадзявацца, што яны не паўтораць сваіх памылак і зробяць правільныя вывады.
Усе гэтыя дні раённая арганізацыя таварыства выратавання на водах, супрацоўнікі райаддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў выязджалі ў рэйды па вадаёмах Ушаччыны. Лёд на іх вельмі нетрывалы – выхад на яго забаронены!

⇒ Сітуацыя з гібеллю людзей на водных акваторыях вобласці застаецца надзвычай вострай. З пачатку года патанулі 20 чалавек, гэта на 17 выпадкаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *