Год благоустройства: как «Чистодор» изменил подход к уборке улиц Ушач и сэкономил ресурсы

Год благоустройства Общество

“Вельмі карысная машына. Замяняе мінімум 2 адзінкі тэхнікі і 8 чалавек”, – з веданнем справы гаворыць Ігар Уладзіміравіч Мірончыкаў, які ўжо 20 гадоў працуе ў камунальнай гаспадарцы і тры з іх – з “Чыстадорам” за прычэпам.

– Памятаеце, як раней у нас на цэнтральных вуліцах убіралі пясок? Амкадор з лапатай, трактар на адвозцы і дворнікі з мяцёлкамі, – прыгадвае работнік. – А цяпер толькі мы з “пыласосам”. І гэта выгада, якая адразу бачна. А ёсць яшчэ і перспектыўная. Ведаеце, за колькі хвілін напаўняўся першы прычэп? За 20, я па Камсамольскай усяго каля сотні метраў праехаў, за дзень даходзіла да 12 выгрузкак, а зараз усяго 4. Гэта плён сістэматычнай ўборкі, залежаў ужо няма, толькі зімовая падсыпка і тое, што машыны коламі нанеслі.

Ну а трэці акцэнт выгады ад “Чыстадора” нам падказала геаграфія маршруту. Сустрэлі Ігара Уладзіміравіча мы ажно на Дуброўскага. Раней да ўборкі такіх перыферыйных вуліц рукі проста не даходзілі. І хоць шчотка, што мяце асфальт, не прымае вялікай хуткасці (чым марудней рухаешся, там чысцей убірае), тым не менш механізаванае падмятанне ў разы хутчэй за ручное і даўгі аранжавы механізм зараз можна сустрэць ва ўсіх кутках Ушач.

Сёлета ў “Чыстадора” аказаўся ранні выхад. “Чысты чацвер” для нашых вуліц выпаў на пачатак сакавіка. І нават калі пераменіцца надвор’е, генеральная ўборка будзе зроблена. Ды і менавіта ў такую пару, калі пясок не перасох, ён лепш за ўсё падымаецца на транспарцёр і не стварае клубоў пылу.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *