От сотрудников Департамента охраны преступники не скроются

Закон - один для всех Общество

Рэагаваць аператыўна і дакладна – такім прынцыпам кіруюцца міліцыянеры групы затрымання Ушацкага аддзялення Дэпартамента аховы, заступаючы на чарговую змену. Сумнявацца ў прафесійнасці іх дзеянняў не прыходзіцца: яны ў лічаныя хвіліны з’яўляюцца там, дзе нашым грамадзянам патрэбна дапамога чалавека ў форме.
Яны не толькі надзейна ахоўваюць свае аб’екты, але і сочаць за грамадскім парадкам на вуліцах. Пацвярджэннем гэтаму стаў і нядаўні выпадак, калі познім вечарам у дзяжурную часць аддзела ўнутраных спраў паступіла паведамленне ад жыхара Ушач аб тым, што неўстаноўленая асоба разбіла шкло яго аўтамабіля. Па ўказаным адрасе неадкладна была накіравана група затрымання Ушацкага аддзялення Дэпартамента аховы, па прыбыцці да месца якой выявілася, што з салона аўтамабіля ўкрадзена магнітола.
Вопытныя міліцыянеры, якія працуюць у аддзяленні Дэпартамента аховы ўжо шмат гадоў, — прапаршчыкі Уладзімір Коршун і Валерый Клачок агледзелі дваровую тэрыторыю шматкватэрнага дома і ўбачылі непадалёку падазронага маладога чалавека, які штосьці хаваў пад курткай, а заўважыўшы людзей у форме, пачаў уцякаць. Але далёка адбегчы яму не ўдалося. Дзякуючы дакладным і граматным дзеянням супрацоўнікаў міліцыі мужчына быў затрыманы, а пры ім была знойдзена аўтамагнітола, акустычныя калонкі, іншая маёмасць і малаток, якім было разбіта шкло аўтамабіля.
Злачынец быў перададзены следча-аператыўнай групе РАУС, а супрацоўнікі Дэпартамента аховы прадоўжылі нясенне службы.
В.ПОЛАЗАВА.
На здымку: У.Коршун, В.Клачок. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *