Анна Бабенок стала победительницей конкурса «Женщина года-2024» в номинации «Духовность и культура»

Общество

У Віцебску падвялі вынікі абласнога этапу конкурсу “Жанчына года-2024”, які аблвыканкам праводзіць сумесна з абласной арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.

Гэта ганаровае званне будуць насіць 42 прадстаўніцы прыгожай паловы рэгіёну розных прафесій, якія адзначаны ў шасці намінацыях – “Паспяховы кіраўнік”, “Гаспадыня сяла”, “Актыўная жыццёвая пазіцыя”, “Мацярынская слава”, “Сэрца аддаю людзям”, “Духоўнасць і культура”. Надзвычай прыемна, што пераможцам у апошняй намінацыі стала педагог Ушацкай дзіцячай школы мастацтваў Ганна Бабянок.

Прадстаўляць Ганну Аляксандраўну нашым чытачам і не трэба – ушачане і не толькі ведаюць яе як творчага і таленавітага чалавека, а хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем бягуць да яе на заняткі. З бяросты і моху, каменьчыкаў і пялёсткаў, сізалю і насення майстар штодня стварае сапраўдныя шэдэўры. У ліку любімых заняткаў і традыцыйнае беларускае рамяство – саломапляценне.

Ад мерапрыемства ў канцэртнай зале “Віцебск”, дзе сабраліся лепшыя жанчыны Прыдзвіння, у Ганны засталіся незабыўныя ўражанні і эмоцыі, а яшчэ падвоілася жаданне і энергія рабіць больш і развівацца далей. Да ўшанавання жаночай эліты далучыліся вядомыя мужчыны-кіраўнікі, у іх ліку старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. Шмат было сказана цёплых слоў, віншаванняў. І не раз у адрас прыгожых, таленавітых гучала: “Жанчыны могуць усё!”

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *