Дом без пожара: как Ушачский район борется за безопасность жителей

Профилактика и безопасность

За 2 месяцы бягучага года ва Ушацкім раёне адбылося 6 пажараў, на якіх загінуў адзін чалавек.

У разліку на тысячу насельніцтва гэта даволі высокі паказчык. Таму было прынята рашэнне правесці спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства “Дом без пажару”, асноўнымі задачамі якога былі ацэнка бяспекі ўмоў пражывання грамадзян, аказанне ім кансультатыўнай дапамогі ў прывядзенні дамоў у пажарабяспечны стан.

Каб ахапіць найбольшую колькасць домаўладанняў, дапамогу ўшацкім выратавальнікам у гэтай справе аказалі работнікі абласнога ўпраўлення МНС.

Асаблівая ўвага была ўдзелена населеным пунктам Сарочынскага і Ушацкага сельсаветаў, дзе зарэгістравана больш пажараў. Пры абследаванні домаўладанняў ацэньваліся стан пячнога ацяплення, газавага і электраабсталявання, спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. У дамах, дзе яны адсутнічалі, было рэкамендавана абзавесціся гэтым прыборам. Падмацуем яго важнасць лічбамі: у 2023 годзе ў Беларусі дзякуючы спрацоўцы апавяшчальнікаў выратавана 65 чалавек, у тым ліку 13 дзяцей, у 2024-м – больш 70, з якіх 15 – дзеці. Усяго з 2002 года падобным чынам выратаваны больш за 2700 чалавек. Насамрэч рэальныя лічбы ў разы вышэй, бо МНС фіксуе тыя выпадкі, калі спатрэбілася дапамога выратавальнікаў. Куды больш сітуацый адбываецца непасрэдна на бытавым узроўні, калі чалавек пачуў сігнал і патушыў невялікі ачаг узгарання.

Таксама работнікі абласнога ўпраўлення правялі прафілактычныя мерапрыемствы з навучэнцамі Ушацкай сярэдняй школы, дзецьмі і персаналам дзіцячага сада №2.
З пачатку года ў краіне адбылося ўжо 1289 пажараў, што на 300 больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га, у агні загінула 170 чалавек. Каб не апынуцца ў трагічным спісе, выконвайце правілы пажарнай бяспекі.

Ганна ЛЯШКОВА, інспектар сектара прапаганды Ушацкага РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *