Па ўсёй краіне і ва Ушацкім раёне, у прыватнасці, праводзіцца зараз прафілактычная акцыя “Беларусь без трафарэтаў”.
“Трафарэтчыкі” – гэта асобы, якія працуюць на інтэрнэт-магазіны па збыце наркотыкаў, псіхатропных рэчываў. Звычайна ў начны час пры дапамозе трафарэта і аэразольнага балончыка яны наносяць надпісы на сценах будынкаў, прыпынках, іншых грамадскіх месцах. Указваюць, як правіла, акаунт наркамагазіна ў сацсетках, прапанову працаваць на яе.
Такія дзеянні могуць быць кваліфікаваны як наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці – санкцыя артыкула прадугледжвае штраф да 30 базавых велічынь, адказнасць наступае з 16 гадоў. У некаторых жа выпадках гаворка можа ісці пра апаганенне збудаванняў, псаванне маёмасці – а гэта ўжо рызыка пазбавіцца волі да трох гадоў, прычым, з 14 гадоў.
Паважаныя землякі, калі выявіце ў грамадскіх месцах падобную “творчасць”, паведаміце ў райаддзел міліцыі па нумары 102.
Сяргей РАМАШЭЎСКІ,
оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Ушацкага РАУС.