Студзень падарыў немаўлят

Демография

 

У першы месяц 2010 года на тэрыторыі нашага раёна зарэгістравана нараджэнне дзесяці немаўлят: чацвёра – у гарпасёлку і шэсць на тэрыторыі сельсаветаў. Восем з дзесяці нарадзілася ў поўных сем’ях.

Самую вялікую асалоду ад гэтай шчаслівай падзеі ў сваёй сям’і адчулі бацькі, дзе на свет з’явіліся першынцы – Мікіта Качан, Ягор Шыдлоўскі, Максім Мілы. Памножылі сваё шчасце са з’яўленнем на свет другога дзіця пяць сямей, дзе нарадзіліся дзяўчынкі з прыгожымі імёнамі – Ульяна Гарнак, Васіліса Мялешка і хлапчукі – Яфім Ігнатовіч, Раман Шарыпенка, Кірыл Міцкевіч. Вельмі прыемна ўсведамляць, што трэцімі дзецьмі ў поўных сем’ях сталі Максім Магерка і Кіра Чувахова. З іх нараджэннем сем’і сталі мнагадзетнымі. Віншую ўсіх бацькоў з гэтай радаснай падзеяй.

 

А.МАЛАШЧАНКА, начальнік аддзела загса райвыканкама.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *