Ушачский РОВД празднует День милиции с рекордными достижениями

Общество

Сваё прафесійнае свята – Дзень міліцыі – калектыў Ушацкага РАУС пад кіраўніцтвам Віталя Станіслававіча Карэнскага сустракае з выдатнымі дасягненнямі і ў прыўзнятым настроі. Па выніках мінулага года аддзел стаў лепшым у сваёй катэгорыі не толькі на Віцебшчыне, але і ў рэспубліцы! Пры гэтым і сярод падраздзяленняў крымінальнага вышуку краіны ўшацкія праваахоўнікі гэтак жа святкавалі ўпэўненую перамогу.

Супрацоўнікі аддзялення крымінальнага вышуку С.Рамашэўскі, М.Баратынскі, М.Храпавіцкі.

Настолькі знакавага дасягнення за ўсю гісторыю існавання аддзела яшчэ не было. Ды і, напэўна, па ўсёй Беларусі нямнога знойдзецца тых, якія б за год аператыўна-службовай дзейнасці адзначаліся ажно тройчы. Дарэчы, падобнае добра стымулюецца – акрамя пераходзячых прызоў “Святы Георгій – Узнагарода УУС Віцебскага аблвыканкама”, імя батальёна міліцыі К.Уладзімірава і П.Каралёва ўшацкія вартавыя правапарадку атрымалі ключы ад двух новенькіх службовых аўтамабіляў.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *