Існуе меркаванне, што армія пачынаецца з ваенкамата. Да таго ж, менавіта па яго дзейнасці многія грамадзяне складаюць першае ўражанне пра Узброеныя Сілы краіны. Адсюль і высокія патрабаванні да афіцэраў, што праходзяць службу ў падраздзяленнях сістэмы ваенных камісарыятаў.
З гэтага года ў Ваеннай Акадэміі Рэспублікі Беларусь пачынаецца падрыхтоўка па спецыяльнасці “Кіраванне падраздзяленнямі сухапутных войскаў (па прафілізацыі): штабная і арганізацыйна-мабілізацыйная работа”. Пасля 4-х год навучання выпускніку прысвойваецца ступень бакалаўра, кваліфікацыя “Спецыяліст па кіраванні. Інжынер” і званне лейтэнанта.
Набыццё такой спецыяльнасці дае шмат магчымасцяў, бо мабілізацыйная работа – важны накірунак дзейнасці не толькі ва Узброеных Сілах, яна вядзецца ў дзяржустановах, на прадпрыемствах. Сярод плюсаў гэтай прафесіі – магчымасць праходжання службы на ўсёй тэрыторыі краіны: ваенкаматы ёсць нават там, дзе няма вайсковых фарміраванняў; адносна заніжаныя патрабаванні да стану здароўя: у штабной рабоце вызначальным з’яўляецца інтэлектуальнае развіццё; пры праходжанні службы ў сістэме ваенных камісарыятаў прасцей рэалізаваць сацыяльна-бытавыя, сямейныя запатрабаванні: атрымаць жыллё, мець доступ да такіх устаноў, як школы, паліклінікі, аб’екты культуры і спорту.
Каб атрымаць інфармацыю пра паступленне ў Ваенную акадэмію і на згаданую спецыяльнасць у прыватнасці, звяртайцеся ў ваенны камісарыят па месцы жыхарства, а таксама па адрасе: г. Віцебск, вуліца Ленінградская, 18, ваенны камісарыят Віцебскай вобласці, кантактныя тэлефоны: (212) 60-73-65, (033) 324-30-01.