Ралі праходзілі на тэрыторыі раёна кожны год вясной і восенню, таму паспелі прывучыць нас да відовішча з вострымі адчуваннямі. Сёлета спаборніцтвы стартуюць 12 лістапада і маюць некалькі асаблівасцяў, якія проста неабходна прыняць да ўвагі тым, хто збіраецца правесці свой выхадны ў якасці гледача. Па-першае, усё мерапрыемства: адкрыццё, закрыццё і гонкі пройдуць на тэрыторыі Кубліцкага сельсавета. На трасе мяркуецца тры пляцоўкі для назірання. Па-другое, сёлета пройдуць ралі-спрынт, а гэта значыць, што гонкі будуць больш хуткаснымі, на ўдзел у спаборніцтвах заяўлена каля 20 экіпажаў. І таму проста небяспечна выходзіць за тэрыторыю пляцовак і агароджы. Мясцовым жыхарам таксама ні ў якім разе нельга быць на трасе ці нават абочынах падчас гонак. Свята хуткасці непрадказальнае.