В Ушачском районе прошёл Единый день информирования

Общество

“Мы ніколі яшчэ так добра не жылі, як зараз!” – адзначыў наш Прэзідэнт. Яго выказванне пацвярджаюць вынік сацапытанняў, праведзеных Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі: большасць грамадзян краіны – 86,6% – задаволены сваім жыццём, а доля тых, хто пазітыўна ацэньвае сацыяльна-эканамічнае палажэнне ў Беларусі, за бягучую пяцігодку павялічылася ў 2,5 раза – 53,8% у 2024 годзе супраць 21,9% у 2021-м. Вынікі пяцігодкі як асновы стратэгіі паспяховага развіцця нашай краіны і абмяркоўвалі ў працоўных калектывах Ушаччыны на гэтым тыдні падчас правядзення Адзінага дня інфармавання. Прапагандысцкая група на чале са старшынёй райвыканкама С.С.Садоўскім сустрэлася з работнікамі Вялікадолецкага лясніцтва, мясцовай школы і гаспадаркі.

Прывядзём некаторыя лічбы і факты, якія яскрава сведчаць пра дасягненні краіны за апошнія гады.

Пенсія па ўзросце непрацуючага пенсіянера за 2021-2024гг. вырасла, як і зарплата, у 1,7 раза.

У трэцім квартале 2024 года ўзровень беспрацоўя апусціўся ніжэй за 3%, рост рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва па выніках 2024 года склаўся на ўзроўні 9,4%. Гэта лепшы паказчык за ўсю пяцігодку.

Дзіцячая смяротнасць у краіне знізілася да трох выпадкаў на 1000 жыванароджаных. Па гэтым паказчыку Беларусь уваходзіць у першую дзясятку краін свету.

У банк даных адоранай моладзі ўключана больш як 3,5 тысячы навучэнцаў і студэнтаў, заахвочаных спецыяльным фондам Прэзідэнта. У банк даных таленавітай моладзі ўключаны звесткі аб 430 юнаках і дзяўчатах.

Доля экспарту харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны ў агульным экспарце за студзень-лістапад 2024 г. склала 21%. Геаграфія экспарту харчовых тавараў уключае 116 краін.

За бягучую пяцігодку выкананы работы па рамонце, узвядзенні і рэканструкцыі 4934 км рэспубліканскіх і 8137 км мясцовых аўтадарог. На рэспубліканскіх адноўлена больш за 14 тысяч пагонных метраў маставых збудаванняў, на мясцовых – каля 5 тысяч.

За 2021-2024гг. уведзена 39 аб’ектаў турыстычнай індустрыі. У кожным рэгіёне рэалізаваны пілотныя праекты ў сферы ўнутранага турызму. Значна павялічыўся аб’ём выручкі ад рэалізацыі турыстычных паслуг.

За чатыры гады з апярэджаннем амаль на 10% будзе выкананы прагноз па тэмпах росту экспарту тавараў і паслуг.

Аб’яўленая пяцігодка якасці – наша агульная задача і толькі разам мы зможам рэалізаваць многія планы і ініцыятывы, тым самым яшчэ больш палепшыць наш дабрабыт.

* * *

Падчас такіх сустрэч у працаўнікоў заўсёды ёсць магчымасць задаць хвалюючыя пытанні кіраўніцтву раёна. У ліку такіх вялікадальчане агучылі якасць вады. “З крана цячэ не вельмі чыстая, а фільтры хутка забіваюцца ржаўчынай. Ці можам мы разлічваць на узвядзенне ў нашым аграгарадку станцыі абязжалезвання?” – пыталіся вяскоўцы. Трэба сказаць, што раней такога пытання вялікадальчане не ўзнімалі. Як адзначыў Сяргей Сяргеевіч, 2025-ы – завяршаючы год праграмы “Чыстая вада”, магчыма, яна будзе прадоўжана, і пытанне з’яўлення станцый у Вялікіх Дольцах і некаторых іншых населеных пунктах будзе прапрацоўвацца.

Гучала і тэма дарожнага абслугоўвання, не задаволены грамадзяне станам некаторых мясцовых дарог, напрыклад, на Новае Жыццё. Зразумела, што пакласці новы асфальт на такіх не загружаных артэрыях няма магчымасці, а вось работы па бягучым іх утрыманні, канечне, будуць праводзіцца. А вось участак дарогі ў нашым раёне ў напрамку Докшыц “Белаўтадор”, на балансе якога яна знаходзіцца, плануе “апрануць” у асфальт.

Цікавіліся вяскоўцы развіццём сельскай гаспадаркі, у прыватнасці будаўніцтвам новага жывёлагадоўчага комплексу. Кіраўнік раёна пацвердзіў, што ў планах узвядзенне ў раёне двух падобных аб’ектаў, адзін з якіх будзе на тэрыторыі КУСГП “Вялікадолецкае”. Магчыма, што яго будаўніцтва пачнецца ў 2026 годзе.

Абмеркавалі на сустрэчы і тэму гандлёвага абслугоўвання. Раней на асартымент тавараў у магазіне Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства паступалі нараканні. Цяпер жыхары аграгарадка задаволены: у гандлёвай кропцы ёсць усё неабходнае, да таго ж розныя тавары можна купіць у паштовым аддзяленні і прыватным магазіне.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *