С 21 по 28 февраля на территории Ушачского района пройдет комплекс специальных профилактических мероприятий “Дом без пожара”

Профилактика и безопасность

У сувязі з ростам пажараў і гібелі людзей на іх з 21 па 28 лютага на тэрыторыі нашага раёна пройдзе комплекс спецыяльных прафілактычных мерапрыемстваў “Дом без пажара”.

У гэтыя дні будзе весціся шырокамаштабная пажарна-прафілактычная работа ў жылфондзе для ацэнкі бяспекі ўмоў пражывання грамадзян і аказання кансультатыўнай дапамогі па прывядзенні домаўладанняў у бяспечны стан. Каб максімальна абследаваць жылфонд, да ўшацкіх выратавальнікаў далучацца супрацоўнікі абласнога ўпраўлення МНС. Асаблівая ўвага будзе нададзена стану пячнога ацяплення, газавага і электраабсталявання, наяўнасці і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Ушачанам растлумачаць, чым можа абярнуцца невыкананне правілаў пажарнай бяспекі, домаўладальнікам, у якіх выявяцца парушэнні, дадуць рэкамендацыі па іх ліквідацыі. Не чакайце, пакуль на непаладкі вам укажуць супрацоўнікі МНС, а выправіце іх самі. Бо робіце вы гэта не для правяраючых, а для сябе, каб не стаць ахвярай агню.

З пачатку года ў Беларусі адбылося ўжо 956 пажараў (летась на гэту дату было зарэгістравана 776), у агні загінула 119 чалавек (летась 100). Рост пажараў назіраецца і на Ушаччыне, а таму менавіта наш раён разам з некаторымі іншымі быў абраны для правядзення прыгаданай маштабнай акцыі.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *