У суботу днём пажар адбыўся на адной з сядзіб па завулку Полацкім у гарпасёлку – у агні аказалася гаспадарчая пабудова.
У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, а будынак практычна знішчаны агнём. Прычына пажару зараз высвятляецца. З пачатку года ва Ушацкім раёне зарэгістравана ўжо 5 пажараў.