Ушачская команда взяла главный трофей на турнире по мини-футболу среди районов Витебской области

Cпорт

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на ўшацкім спарткомплексе прайшоў традыцыйны турнір па міні-футболе. За перамогу ў ім змагаліся хлопчыкі 2013-2014 гадоў нараджэння з пяці раёнаў Віцебшчыны.

Наша каманда, як і належыць на спаборніцтвах у гонар такога свята, з першага паядынку праявіла баявы настрой і атрымала перамогі над равеснікамі з Бешанковіч, Наваполацка і Лёзна. Вельмі напружана складваўся вырашальны матч з міёрскімі сапернікамі, у ходзе якога ўшачане саступалі, аднак здолелі зраўняць лік і забіць пераможны гол на апошняй секундзе!

Атрымалі ўшачане і персанальныя трафеі: Данііл Базылеў стаў лепшым бамбардзірам, а Марат Цішкоў – лепшым іграком спаборніцтваў. Свой унёсак у перамогу зрабілі таксама Міхаіл Кудраўцаў, Назар Курбака, Антон Качынскі, Ягор Садоўскі, Ілья Гірсёнак, Андрэй Жарнасек, Станіслаў Бачалянкоў, Раман Петухоў, а баявы дух хлопцаў старанна ўзнімала верная група падтрымкі з ліку іх родных, сяброў і землякоў.

“Ганаруся хлопцамі, якія паказалі неблагое тэхнічнае майстэрства, а галоўнае – праявілі характар!” – пракаменціраваў “залаты” поспех сваіх падапечных трэнер Раман Фядосенка.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *