Открытый турнир Ушачского района по мини-футболу прошёл на ФОКе «Юность-Ушачи»

Cпорт

Відовішчны футбол стараліся паказаць у гэтыя выхадныя юныя ўдзельнікі чарговага міжнароднага турніру, што ладзіўся на комплексе “Юнацтва-Ушачы” для хлопчыкаў 2013-2014 гадоў нараджэння. Да нас прыехалі мініфутбольныя каманды з пяці гарадоў Беларусі і дзве зборныя з расійскіх Вялікіх Лук. Літаральна ва ўсіх паядынках ушачане паказалі дастойную гульню, але змагацца за медалі не дазволіла крыўднае паражэнне ў чвэрцьфінале па серыі пасляматчавых пенальці. Выхаванцы трэнера Рамана Фядосенкі атрымалі добры вопыт і, канечне, маюць намер узяць рэванш у наступных турнірах. Лепшым іграком каманды стаў галкіпер Міхаіл Кудраўцаў, самым карысным – Максім Паршонак. Літаральна ўсе ўдзельнікі засталіся ў захапленні ад арганізацыі спаборніцтваў. Ну а кубак пераможцаў у гэты раз адправіўся ў Новалукомль.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *