«Крутые» перцы выросли на грядке Виктора Петровича Сергеева

Общество

На колькі пацягнулі гэтыя балгарскія перцы – Віктар Пятровіч Сяргееў не ўзважваў. Ды і здымак рабіў не для конкурсу, а так, для сябе. Паколькі сапраўды ўразіла агародніна, якую раней сям’я, можна сказаць, не вырошчвала. Лічыць, што на ўраджай перш за ўсё паўплываў выбар сартоў. Калі набываў насенне, прасіў раннія, мясістыя і буйныя плады. Памятае, што гэтыя жоўтыя прыгажуны, якія амаль удвая вышэй за паўлітровы слоік, называліся “севилья” F1.
Мабыць, спадабалася сонечнае месца – перцы раслі ў парніку па краях ад памідор. Падкормак ніякіх пад іх не ўносілі, а вось ураджаем падзяліліся з усімі роднымі.
Не за гарамі пасеў перцаў. Якія любімыя сарты ў вас? 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *