Сярод ушачан ёсць людзі, якія часта карыстаюцца сваім пашпартам – ездзяць у камандзіроўкі і на адпачынак, карыстаюцца паслугамі банкаў, купляюць білеты і іншае. Але ёсць і тыя, хто радзей успамінаюць пра самы важны дакумент, а таму здараецца, што забываюцца пра тэрмін яго дзеяння. У сувязі з гэтым хачу нагадаць, што любы грамадзянін краіны, які дасягнуў 16-гадовага ўзросту, абавязаны мець пашпарт. Таксама пашпарт трэба мяняць у 25, 45, 100, 125 гадоў. Трэба звярнуць увагу на тое, што згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №200 ад 26.04.2010 г., асобы, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту на момант прыняцця дакументаў, не выплачваюць дзяржаўную пошліну за выдачу дакумента.
Паважаныя жыхары раёна! Праверце ўласныя дакументы і пры неабходнасці іх замены звяртайцеся ў групу па грамадзянстве і міграцыі Ушацкага РАУС ці ў сельскі выканаўчы камітэт па месцы жыхарства. Для абмену пашпарту неабходна прадставіць наступныя дакументы: пашпарт, які трэба абмяняць, 4 фотакарткі, квітанцыю аб аплаце ў памеры 17500 рублёў. Не адкладвайце абмен дакументаў на самы апошні момант. Многія грамадзяне толькі пачынаюць думаць пра абмен пашпарта, калі ім ужо споўнілася, напрыклад, 25 ці 45 гадоў. Заняцца абменам пашпарту можна за год да вызначанага ўзросту. Падкрэслю, што пражыванне па несапраўдным або пратэрмінаваным дакуменце згодна Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях цягне за сабой папярэджанне або штраф у памеры да 4 базавых велічынь.
Нагадаю таксама і графік прыёму групы па грамадзянстве і міграцыі: панядзелак, чацвер – з 8.00 да 13.00; аўторак, пятніца – з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00; серада – з 11.00 да 15.00 і з 16.00 да 20.00; субота 9.00 да 13.00.
С.ПУГАЧОЎ, старшы інспектар групы па грамадзянствеі міграцыі Ушацкага РАУС.