Творчество и здоровье: новые возможности для пожилых жителей Ушаччины

Калейдоскоп

Знайсці занятак па душы грамадзянам пажылога ўзросту спецыялісты ТЦСАН Ушацкага раёна дапамагаюць не толькі на базе дзённага аддзялення ў Градзянцы. Да жыхароў аддаленых вёсак прыязджаюць самі, прычым, усюды ўлічваюць канкрэтныя запыты.

Так, у аграгарадку Ільюшына папулярызуюць заняткі па народных танцах – цікавае, карыснае для здароўя навучанне цяпер праходзяць 6 прадстаўніц прыгожай паловы. У Двор Пліне (на здымку) і Дубраўцы аказалася больш аматараў рукадзелля – там вырабляюць прыгожыя рэчы для дома.

Калі хочаце гэтак жа прыемна праводзіць час, далучайцеся! Графік работы выязных гурткоў можна ўдакладніць па нумарах 5-00-48, 5-75-52. Будуць рады спецыялісты сацслужбы і новым знаёмствам: калі ў населеным пункце знойдзецца хаця б невялікая група жадаючых, завітаюць і да іх. Акрамя ўжо агучаных “профіляў” можна разгледзець, напрыклад, аздараўленчую гімнастыку. Варта нагадаць, што праводзяцца ўсе гурткі на платнай аснове, аднак іх кошт – сімвалічны: усяго 77 капеек за гадзіну.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *