Санітарна-эпідэміялагічнай службай вядзецца пастаянны маніторынг шклоамывальных вадкасцяў. Не ўсе з іх паспяхова прайшлі лабараторны кантроль.
Асноўным кампанентам бяспечных шклоамывальнікаў з’яўляюцца хімічныя сродкі на аснове спірту, для якіх уласцівыя нізкія тэмпературы замярзання (растворы ізапрапанола, прапіленгліколя, этыленгліколя). Нядобрасумленныя ж вытворцы выкарыстоўваюць у забароненых дозах метылавы спірт (метанол), утрыманне якога не павінна перавышаць 0,05 аб’ёмнага працэнта.
Нагадаю: метылавы спірт валодае слабым пахам, які цяжка адрозніць ад этылавага (харчовага). Пры гэтым ён з’яўляецца моцнай атрутай, якая аказвае ўздзеянне на нервовую і сасудзістую сістэмы, асабліва на глядзельныя нервы і сятчатку вока. Частае ўздзеянне метанолу можа справакаваць галавакружэнне, болі ў вобласці сэрца і печані, прывесці да пагаршэння зроку, захворванняў верхніх дыхальных шляхоў, дэрматытаў. У салоне аўтамабіля небяспечныя канцэнтрацыі назапашваюцца і выклікаюць хімічныя атручванні.
У студзені 2025 года ў сувязі з перавышэннем утрымання метанолу забаронены ўвоз і абарот наступных вадкасцяў расійскай вытворчасці:
- SKYLUX ice crusher-30C (ТАА “Тэхнаснаб-НН”);
- Nordix Winter-30 (ТАА “Аўтаснаб-Самара”);
- LUX DRIVE winter-300 (ТАА “Актыў”);
- CRYSTAL GLASS-30 (ТАА “Актыў”);
- Frozen Way-30 (ТАА “УК “Агра-Чарназем’е”).
З падрабязнай інфармацыяй аб уведзеных часовых санітарных мерах можна азнаёміцца на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (галоўная / кантрольная (наглядная) дзейнасць / часовыя санітарныя меры). Улічвайце гэта пры пакупцы шклоамывальнікаў для свайго аўто.
Ала НІКІЦЕНКА, інструктар-валеолаг Ушацкага РЦГЭ.