В детском отделении Ушачской ЦРБ принимали подарки

Общество

Не так даўно ў дзіцячым аддзяленні Ушацкай ЦРБ быў абсталяваны гульнявы пакой. Правесці рамонт памяшкання, забяспечыць яго выдатным асвятленнем, падлогай з падагрэвам атрымалася дзякуючы сродкам, выдзеленым дабрачынным амерыканскім фондам. У выніку маленькія пацыенты бальніцы зараз маюць цудоўную магчымасць прыйсці ва ўтульны пакой, адпачыць, знайсці сабе занятак па душы. І на гэтым сюрпрызы для дзетак не закончыліся. 
У мінулую пятніцу гульнявая папоўнілася вялізным тэлевізарам з вадкакрышталічным экранам, а таксама сучасным DVD-прайгравальнікам і мікрафонамі. Гэта яшчэ адзін падарунак аддзяленню ад амерыканцаў. Паклапацілася аб тым, каб аказаць спонсарскую дапамогу менавіта Ушацкай ЦРБ, дырэктар беларускага гуманітарнага фонду “Отклик”, ураджэнка нашага раёна Л.П.Казавая. Яна ўручыла галоўнаму ўрачу ЦРБ М.М.Каспіровічу дакументы на тэхнічныя сродкі, пажадала дзецям хуткага выздараўлення, выказала спадзяванне на тое, што гэтыя падарункі змогуць хоць крышачку парадаваць маленькіх пацыентаў падчас іх знаходжання ў бальніцы. Цікаўныя вочкі і запытальныя дзіцячыя позіркі спачатку нясмела, асцярожна, а затым усё актыўней пачалі вывучаць прывезенае.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *