Ушачская районная организация Белорусского союза женщин продолжает марафон добра

Общество

Рэспубліканская акцыя “Ад усёй душы” завяршылася на мінулым тыдні, аднак марафон добрых спраў у яе рамках на Ушаччыне працягваецца.

Нядаўна ва Ушацкую раённую арганізацыю Беларускага саюза жанчын паступіла інфармацыя аб тым, што адзінока пражываючаму селішчанцу, які мае групу інваліднасці, неабходны абагравальнік. Дзвюх печак, устаноўленых у кватэры ўжо “немаладой” калгаснай двухпавярхоўкі, мужчыну не хапае – нават у такую цёплую зіму, як зараз, у спальным пакоі халаднавата.

Пакінуць без увагі такі зварот удзельніцы грамадскага аб’яднання, вядома, не маглі. Ну а паколькі членскія ўзносы ўжо былі ўкладзены ў навагоднія дабрачынныя мерапрыемствы, арганізавалі дадатковы збор.

“Вельмі ўдзячна актывісткам, якія адгукнуліся і не пашкадвавалі грошай на годную справу. Сума для кожнай – невялікая, а колькі радасці прынесла ў выніку чалавеку”, – зазначыла старшыня раённай арганізацыі БСЖ Д.М.Садоўская.

Гасцей Пётр Мікалаевіч Кляпец сустракаў на кухні, самай цёплай у яго кватэры. Свайго сацыяльнага работніка Алега Юльянавіча Крывёнка спецыяльна папрасіў больш дроўцаў падкінуць. Ну а калі атрымаў ад БСЖ абагравальнік, ды яшчэ з бонусам у выглядзе набора цукерак і календара, вельмі ўзрадаваўся.

Нагоды для пазітыўных эмоцый у мужчыны бываюць нячаста. Проста выйсці на вуліцу, пагутарыць з вяскоўцамі – для яго ўжо подзвіг. Праблемы са здароўем не дазваляюць перамяшчацца без хадункоў. Таму ўдзел у сустрэчы не проста актывістак БСЖ, але і работнікаў ТЦСАН, райбальніцы быў дарэчы: яны пракантралявалі, ці ёсць у вяскоўца ўсё неабходнае.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *