Депутат Палаты представителей Национального собрания Александр Стома посетил с рабочим визитом Ушачский район

Общество

У пятніцу наш дэпутат у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь А.М.Стома пабываў у некалькіх працоўных калектывах Ушаччыны.

Зразумела, у электаральны час немагчыма было абмінуць тэму выбараў Прэзідэнта. Аляксандр Мікалаевіч перакананы, што кожны ўжо зрабіў свой выбар, таму параіў галасаваць за таго кандыдата, які выклікае давер. Ён выказаўся за захаванне інстытута Прэзідэнцтва, прывёўшы алегарычнае параўнанне з аркестрам: “Уявіце, што атрымаецца, калі ім будзе кіраваць пяць дырыжораў”. Выказаў і сваё меркаванне наконт падзей у краіне і свеце. Паколькі часта бывае ў Верхнядзвінскім раёне, бачыў вялікую колькасць машын з прыбалтыйскімі нумарамі. Дзякуючы бязвізу яны пастаянна прыязджаюць да нас, як у савецкім часы мы ехалі да іх. І наогул лічылі ўсё заходняе лепшым. Чаму? Бо не ведалі, як на самой справе, а зараз бачым. “Яны едуць за нашымі прадуктамі, адпачываць, лячыцца. У 2018 годзе я быў з рабочай паездкай у Латвіі, у двух блізкіх да нашай мяжы населеных пунктах. Убачылі дастойныя бальніцы. Аказалася, што гэта шпіталі войскаў НАТА… Мірнае неба над нашай краінай не даецца проста так. Трэба цаніць тое, што маем. А маем мы бясплатнае лячэнне і адукацыю, рабочыя месцы, зарплату і пенсіі. Паколькі самыя частыя пытанні датычацца менавіта павелічення пенсійнага ўзросту, адкажу, што яно не плануецца. Штогод паляпшаецца стан дарог. У нас сацыяльна арыентаваная дзяржава. Наогул у свеце можна назваць усяго некалькі прэзідэнтаў, якія, як наш, сапраўды клапоцяцца пра патрэбы свайго народа. На Захадзе ўжо падрыхтаваны пратаколы з парушэннямі аб правядзенні нашых выбараў. Яны прызнаюцца толькі ў тым выпадку, калі задавальняюць ЗША і Англію. І Прыбалтыка, як і многія іншыя краіны, па сутнасці іграюць другарадныя ролі, знаходзяцца на сваёй тэрыторыі, а жывуць, як у прымаках. Таму выбары Прэзідэнта – гэта вельмі вялікая адказнасць за далейшы лёс сваёй краіны. Зрабіце яго асэнсавана”, – заклікаў Аляксандр Мікалаевіч.

Вольга Караленка.

На здымках: сустрэча ў калектыве Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *