В Беларуси проходит второй день досрочного голосования на выборах Президента Республики Беларусь

Общество

21 студзеня. Яшчэ няма 12 гадзін, а пад дзвярыма ўчастка для галасавання №3 чарга. Закончылася рэпетыцыя хору ветэранаў, і практычна палова яе ўдзельнікаў вырашылі пачакаць, каб прагаласаваць. А вось для Таццяны Рыгораўны Глебка гэта традыцыя – прыходзіць у першы дзень датэрміновых выбараў. “Для мяне ваганняў не існавала. Што патрэбна пажылым? Стабільнасці, мірнага неба, здароўя і ўвагі. А пра нас не забываюцца, вунь і пенсію ў чарговы раз паднялі”, – задаволена зазначыла жанчына. Уладзімір Іванавіч Лісічонак на выхадныя і па вечарах заняты, таму і завітаў перад пачаткам змены. Ну а Васіль Рэкуц у цэнтр культуры накіраваўся адразу з РАУС, дзе толькі што атрымаў новы пашпарт. У Вольгі Арлоўскай, наадварот, тэрмін яго заканчваўся, вось і спяшалася прагаласаваць. У кожнага свае падставы прыйсці на ўчастак датэрмінова, і выдатна, што такая магчымасць існуе. Анастасія Лагуноўская (на здымку) ў нядзелю запланавала паездку ў родныя Докшыцы. “Выбар даўно зрабіла, які лічу лепшым для сябе і Радзімы”, – упэўнена патлумачыла бухгалтар Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства. Для дзяўчыны, якой 18 споўнілася толькі ў красавіку мінулага года, гэта першыя выбары. І як і кожнаму ў такім выпадку, ёй падарылі кнігу “Сімвалы сувярэннай Беларусі”, а яшчэ футболку ад Ушацкага райкама БРСМ.

Нагадаем, што датэрмінова прагаласаваць можна толькі ў памяшканнях участковых камісій, якія да суботы ўключна працуюць з 12 да 19 гадзін без перапынку. Непасрэдна ж 26 студзеня выбаршчыкаў будуць чакаць з 8.00 да 20.00. Аддаць свой голас у гэты дзень магчыма і па месцы жыхарства – трэба звярнуцца з такой просьбай у камісію загадзя ці ў нядзелю да 18.00.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *