Берестяные шедевры Анны Бабенок: белорусские храмы на коре

Образование и молодежь

Велічныя беларускія храмы заўсёды прыцягвалі мастакоў. Нярэдка адлюстроўвае іх у сваіх работах і ўшачанка Ганна Бабянок. “Разынкай” шматграннай творчасці нашай зямлячкі з’яўляюцца карціны з бяросты. Асвоіць гэту неардынарную тэхніку не так проста, затое выглядаюць вырабы вельмі эфектна! Зімовы пейзаж з ушацкім касцёлам настолькі ўразіў журы міжнароднага конкурсу выяўленчага мастацтва “ArtPremium-2024”, што Ганне прысудзілі Дыплом лаўрэата І прэміі.

“Некалькі год таму знайшла ў інтэрнэце здымак ушацкага фатографа Віктара Ярмоша, на якім наш касцёл быў адлюстраваны з вельмі ўдалага ракурсу, і вырашыла перанесці краявід на бяросту, – расказвае мастачка. – Выдаваць сакрэты не буду, скажу толькі, што малюнак ствараю камбінацыяй фрагментаў кары розных адценняў (у маладых дрэў яна зеленаватая, у старых – цёмная, у балотных – з чырванню), у справу ідзе і мох. Гэты ж пейзаж стаў сапраўдным “хітом” – вырабіла ўжо не адзін дзясятак падобных работ. Увасабляла на бяросце і касцёл Святой Веранікі ў Селішчы. Вырабы дэманструюцца на выставах і расказваюць людзям пра ўшацкія славутасці. Мяркую, што такім чынам уношу сваю лепту ў рэкламаванне турыстычнай прывабнасці нашага рэгіёну”.

Наталля БАГДАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *