Ответы на вопросы о голосовании: всё, что нужно знать о выборах Президента Республики Беларусь

Общество

Ад ушачан у рэдакцыю паступіла некалькі пытанняў, звязаных з галасаваннем на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пракаменціраваць іх мы папрасілі старшыню раённай выбарчай камісіі Ганну Генадзіеўну Кандрацкую.

Ці можна галасаваць, калі 18 гадоў спаўняецца якраз 26 студзеня?

– У чалавека, якому 26 студзеня спаўняецца 18 гадоў, ёсць права прагаласаваць. А вось калі ён прыйдзе на датэрміновае галасаванне, то такой магчымасці ў яго не будзе, таму што 18 гадоў яму яшчэ не споўнілася.

Хачу прагаласаваць, але па стане здароўя не магу прыйсці на ўчастак для галасавання ні ў дзень выбараў, ні датэрмінова.

– Выбаршчыкі, якія па стане здароўя ці іншых уважлівых прычынах не могуць прыйсці ў дзень выбараў на ўчастак для галасавання, маюць права звярнуцца з просьбай арганізаваць галасаванне па месцы знаходжання ў дзень выбараў – на доме. Такі зварот можна накіраваць самастойна або праз родных, знаёмых, сацработнікаў, старэйшын ва ўчастковую выбарчую камісію свайго ўчастка для галасавання ў любы час пасля яе ўтварэння, а ў дзень галасавання – не пазней, чым за дзве гадзіны да закрыцця ўчастка – да 18.00.

Ці магу я на ўчастку для галасавання сфатаграфавацца разам са сваёй сям’ёй, хачу захаваць гэты момант для гісторыі?

– Гэта не забаронена, аднак майце на ўвазе, што ажыццяўляць фота- або відэаздымку запоўненых бюлетэняў катэгарычна забараняецца! Роўна як і выносіць бюлетэні за межы ўчастка для галасавання. Парушэнне гэтых правілаў цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу. Нельга фатаграфаваць і членаў выбарчай камісіі, а таксама іншых выбаршчыкаў без іх згоды.

Калі не магу сам запоўніць бюлетэнь – у мяне пералом рукі, магу папрасіць на ўчастку для галасавання чыёй-небудзь дапамогі?

– У такім выпадку Вы можаце папрасіць дапамогі старонніх асоб, але гэта не могуць быць члены камісіі, назіральнікі ці давераныя асобы кандыдатаў у Прэзідэнты.

Што рабіць, калі пры запаўненні бюлетэня дапусціў памылку і паставіў адзнаку не там: закрэсліць ці папрасіць новы?

– Калі пры галасаванні вы памыліліся радком і “птушка” разам з вашым голасам “паляцела” да іншага кандыдата, то неабходна папрасіць новы бланк, а сапсаваны экзэмпляр з уласным подпісам аддаць членам камісіі. Вам выдадуць новы бюлетэнь і зробяць адзнаку ў спісах насупраць вашага прозвішча аб дапушчанай памылцы і паўторнай выдачы бланка. А папярэдні бюлетэнь пагашаецца, аб чым складаецца акт. Але майце на ўвазе, што яшчэ адзін атрымаць ужо будзе нельга.

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *