Новогоднее волшебство у «Партизанской елки»: ветераны собрались в музее для праздника памяти и единства

Общество

Актыў раённай ветэранскай арганізацыі навагоднія святы сустракаў у музеі ля “Партызанскай ёлкі” і назваў гэтае мерапрыемства самым цікавым за апошні час, за што шчыра дзякуюць яго супрацоўнікам.

“Калядныя сустрэчы” для былых педагогаў.

Атрымалася яно такім пераважна таму, што ўсе былі яго ўдзельнікамі. Як і прадугледжана сцэнарыем, чыталі лісты народных мсціўцаў, ды і самі падрыхтаваліся. Раіса Якаўлеўна Шавярноўская спявала прыпеўкі, Іван Іванавіч Ярмош ведаў на памяць цікавы ваенны верш, і ўсе астатнія не адставалі. Вельмі ажывіла свята жывая музыка, якую падарылі дырэктар школы мастацтваў Наталля Вячаславаўна Іванова і супрацоўнік Алег Яўгенавіч Дымман. Гучалі гармонік і скрыпка – інструменты, якія былі і ў партызанскіх атрадах. Ну а слёзы на вачах удзельнікаў стаялі яшчэ і таму, што вельмі блізкімі для іх, пасляваенных дзяцей, былі лахарцікі ў выглядзе пернікаў і сушаных яблыкаў, якімі іх частавалі падчас свята, і сціплае, самаробнае ўбранства ёлкі.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *