Два пажары адбылося ва Ушацкім раёне на гэтым тыдні, абодва – на тэрыторыі Сарочынскага сельсавета.
У сераду ў вёсцы Мажэйчына загарэўся дачны дом. У выніку пажару ў жыллі знішчаны дах, столевыя перакрыцці, маёмасць, пашкоджаны сцены. Абышлося без пацярпелых – гаспадароў сядзібы на момант здарэння не было ў вёсцы. Што стала прычынай пажару, зараз высвятляецца. Разглядаюцца дзве версіі: парушэнне правіл эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і электрасетак, электраабсталявання (кароткае замыканне).
А ў ноч з чацвярга на пятніцу ў Плігаўках гарэла лазня, якую гаспадары напярэдадні тапілі. Пабудова пашкоджана агнём знутры, а прычынай пажару па папярэдняй версіі зноў жа стала парушэнне правіл эксплуатацыі печы.
У МНС у чарговы раз нагадваюць: каб пазбегнуць такіх непрыемных сітуацый і зберагчы сваё жыллё, не карыстайцеся няспраўнымі печамі, не пакідайце іх без нагляду, калі яны топяцца, не перагружайце электрычную сетку.