Толькі за першыя 2 дні студзеня ў Беларусі ад піратэхнікі пацярпела 26 чалавек. Траўмы атрымалі ў тым ліку 12 дзяцей, у асноўным у іх ірваныя раны, апёкі рук і пашкоджанні твару.
У сувязі з ростам колькасці выпадкаў траўміравання пры выкарыстанні піратэхнікі Урад Беларусі з 4 студзеня ўвёў забарону на аптовы і рознічны гандаль піратэхнічнымі вырабамі. Яна не распаўсюджваецца на аптовую рэалізацыю такіх вырабаў юрыдычнымі асобамі, якія маюць дазвол (пасведчанне) на права рэалізацыі піратэхнікі тэхнічнага прызначэння IV і V класаў небяспекі, на гандаль гэтымі вырабамі (IV і V класаў небяспекі), на правядзенне феерверкаў з выкарыстаннем дадзенай піратэхнікі.
Не забаронены таксама аптовы і рознічны гандаль бенгальскімі агнямі, хлапушкамі, фантанамі халоднага агню.