Першы пажар у новым годзе адбыўся 5 студзеня ў садовым таварыстве “Дружба”.
На адной з сядзіб загарэлася лазня. У выніку здарэння пашкоджаны дах і сцяна збудавання, ніхто не пацярпеў. Прычынай пажару стала парушэнне правіл мантажу ацяпляльнага катла.
З пачатку года ў вобласці адбылося 19 пажараў, на якіх загінула 4 чалавекі. Усяго па краіне за 7 дзён 2025-га ўжо зарэгістравана 178 пажараў, на якіх абарвалася жыццё 31 чалавека. Выратавальнікі заклікаюць не ігнараваць правілы пажарнай бяспекі!
Ганна ЛЯШКОВА,
інспектар сектара прапаганды РАНС.