Ученицы школ Ушачского района посетили главную ёлку страны во Дворце Республики

Образование и молодежь

Яркае прадстаўленне “Формула Новага года”, казачная лабараторыя, у якой чараўнікі спаўнялі запаветныя жаданні… Каля 2,5 тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй Беларусі прынялі ўдзел у дабрачынным свяце ў рамках акцыі “Нашы дзеці” ў Палацы Рэспублікі. Былі сярод шчасліўчыкаў і нашы землякі – сямікласніца Ушацкай школы Анастасія Пятроўская і вучаніца шостага класа Вялікадолецкай Ксенія Бука.

Пра такіх як Насця кажуць “залатое дзіця”: выдатніца вучобы, прызёр раённай алімпіяды па рускай мове і літаратуры, неаднаразовая пераможца фартэпіянных конкурсаў.

У розных сферах праяўляе сябе Ксенія. Яна і ў спорце адметная – стала чацвёртай у рэспубліцы на біятлонных спаборніцтвах “Снежны Снайпер”, і ў прававых ведах многім фору дасць – прызнана лепшай на адпаведным абласным фестывалі. Дарэчы, выхоўваецца дзяўчына ў мнагадзетнай сям’і, у якой важная роля ўдзяляецца здароваму ладу жыцця.

– Гэта былі незабыўныя два дні! – падзяліліся эмоцыямі школьніцы. – Шыкоўныя дэкарацыі, мноства аніматараў у касцюмах, ды і само прадстаўленне – з казачнымі героямі, прыгодамі, падарункамі. З тэлефонамі ў руках, здаецца, былі ўсе. Спачатку ў аб’ектыве – ёлка, ты сам, са стартам жа свята ўвесь фокус – на сцэну, дзе выступае Кіраўнік дзяржавы.

Галоўную ёлку краіны нездарма называюць прэзідэнцкай: традыцыйна дзяцей на ёй віншуе Аляксандр Лукашэнка. Ён падзякаваў педагогам за іх творчую працу, цярпенне. Дзецям жа параіў максімальна адказна, са стараннем адносіцца да вучобы ў школе – толькі так, упэўнены ён, можна будзе вызначыцца ва ўласным шляху ўжо ў дарослым жыцці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *