Тыдзень таму ў Віцебску праходзіў інвестыцыйны форум, у якім прынялі ўдзел 200 прадстаўнікоў розных краін. Чакаюць патэнцыяльных інвестараў і аб’екты Ушаччыны, якія таксама былі прадстаўлены на форуме. Гэта кропка прыдарожнага сэрвісу з гасцініцай на 20 месцаў і кафэ, модуль каўбаснага цэха агароднінасушыльнага завода пад рэканструкцыю для выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі з агародніны, рыбаперапрацоўчае прадпрыемства на базе возера Чарсцвядскае, фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Юнацтва” ва Ушачы і ўчастак на паўвостраве пад агратурыстычны комплекс “Звонь”. Усе яны разлічаны на выкарыстанне багаццяў нашага краю і павінны прыносіць інвестарам прыбытак, а ўшачанам і гасцям раёна дадатковыя паслугі. Выстаўлялася таксама інавацыйная прадукцыя раёна: мінеральная вада “Вечалле” і ўпакоўка, кардонныя гільзы “Твестубы”. Канкрэтных дагавораў падчас форума нашы прадстаўнікі не заключылі, аднак прапановы, у тым ліку па збыце прадукцыі, паступалі.
В.КАРАЛЕНКА.