Муж і жонка, якія знаходзяцца на мяжы разводу, перш чым звярнуцца ў суд або загс, могуць скарыстацца прадугледжанай законам працэдурай медыяцыі.
Яна накіравана на тое, каб прымірыць бакі, пазбегнуць скасавання шлюбу ці хаця б дапамагчы пераканацца ў правільнасці прынятага рашэння, цывілізавана вырашыць усе пытанні, звязаныя з разводам (падзел маёмасці, аліменты, месца жыхарства дзяцей, парадак зносін з імі). Да правядзення такой працэдуры муж і жонка маюць права на ўдзел у бясплатнай інфармацыйнай сустрэчы з медыятарам. Падчас яе тлумачацца правы і абавязкі ўдзельнікаў, мэты, прынцыпы (галоўны з іх – канфідэнцыяльнасць), правілы правядзення медыяцыі, парадак і прававыя наступствы заключэння медыятыўнага пагаднення. Калі пара лічыць, што ўсё гэта ім падыходзіць, пачынаецца непасрэдна сама працэдура. Агульны яе тэрмін складае не больш шасці месяцаў, колькасць сустрэч залежыць ад канкрэтнай сітуацыі. Медыяцыя носіць платны характар, яе кошт вызначаецца ў спецыяльным пагадненні.
Скарыстайцеся такой магчымасцю. Не выключана, што высветліцца: развод – не адзіны шлях вырашэння праблемы. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па нумары (+37533) 611-73-29.
Жанна КАВАЛЕНКА, медыятар, натарыус натарыяльнай
канторы Ушацкага раёна;
Аляксандра СТУКАЛАВА, начальнік аддзела загса райвыканкама.