Безопасность в каждом доме: важные советы по печному отоплению и установке пожарных извещателей

Профилактика и безопасность

Выратавальнікі сумесна з іншымі суб’ектамі прафілактыкі праводзяць на тэрыторыі раёна рэйды, у тым ліку ў рамках работы аглядавых камісій.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца стану пячнога ацяплення. Асноўныя парушэнні, якія дапускаюць ушачане – скразныя расколіны ў печы, эксплуатацыя няспраўнай дзверкі ці адсутнасць перадтопачнага ліста, непабеленыя дымаходы, выкарыстанне кірамічных, металічных, азбестацэментавых труб у якасці дымаходаў. Пры першым абследаванні домаўладальнікам прапаноўваецца выправіць недахопы, пры паўторным выяўленні парушальнікі правіл пажарнай бяспекі ўжо прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў з забаронай эксплуатацыі няспраўнага ацяпляльнага абсталявання. Сёлета складзена 16 такіх пратаколаў. Дарэчы, датычыцца гэта не толькі печаў (катлоў) у дамах, а і ў гаспадарчых пабудовах, лазнях.

І яшчэ адзін момант, на які хацелася б звярнуць увагу ўшачан, – выканананне правіл устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Размяшчаць іх трэба ў жылых пакоях і памяшканнях, дзе знаходзяцца ацяпляльныя прыборы. На кухнях, калідорах, прахожых, дзвярных каробках яму не месца. Аптымальная кропка – у цэнтральнай частцы столі з невялікім змяшчэннем у бок вакна ці дзвярэй, дзе адбываецца рух паветраных патокаў. Калі ў вас нацяжная столь, дапускаецца ўстаноўка апавяшчальніка на сцяне на адлегласці ад столі ад 10 да 30 сантыметраў.

Выконвайце правілы, беражыце сваё жыццё!

Ганна ЛЯШКОВА, інспектар сектара прапаганды Ушацкага РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *