Завершается конкурс «Чудо на грядке». Выбираем победителя вместе!

Общество

Такія незвычайныя высокія гарбузы выраслі сёлета на агародзе ў сям’і Ракавых з райцэнтра.  Самы вялікі экзэмпляр мае вышыню каля 90 сантыметраў. Гаспадыня сядзібы Таццяна Уладзіміраўна любіць і ўмее вырошчваць агародніну, шмат часу аддае кветкам. Ва ўсім дапамагае бабулі 8-гадовая ўнучка Аляксандра. Гэты дуэт вырасціў нашых апошніх “канкурсантаў”, якіх мы вылучылі ў фіналісты конкурсу “Дзіва на градцы” разам з двума ранейшымі ўдзельнікамі – таматамі ад Рэгіны Іванаўны Самсонавай і індыйскім агурком ад Тамары Мікалаеўны Чэвідаевай. Паважаныя чытачы, ад вас залежыць, хто атрымае галоўны прыз – квартальную падпіску на “Патрыёт”. Чакаем вашых тэлефанаванняў на любыя рэдакцыйныя нумары ці каментарыяў на сайце. Дарэчы, вы можаце аддаць свой голас і тым удзельнікам, якія не трапілі ў фінал, але спадабаліся вам найбольш.
Актыўнасць і зацікаўленасць нашых чытачоў у абмеркаванні рубрыкі, таксама як і наогул у кулінарных справах, лекавых раслінах, рэцэптах, усім тым, чым жыве ў сваім паўсядзённым жыцці кожны з нас, падштурхнулі да неабходнасці стварэння “банка даных”, у якім мы будзем збіраць правераныя ўшачанамі рэцэпты, абменьвацца адзін з адным лішкамі насення. Вось і старэйшына вёскі Кавалеўшчына Лілія Мікалаеўна Міцкевіч пажадала падзяліцца з аматарамі вяргінь клубнямі розных сартоў.  Для чаго вы можаце патэлефанаваць па нумары 2-72-82 або 7157957 (МТС). Калі ў вас таксама лішкі, далучайцеся. Рэдакцыя ў сваю чаргу абяцае падарыць чытачам, якія аформяць квартальную ці паўгадовую падпіску на “Патрыёт”, насенне санберы (канадскай чарніцы), якая зацікавіла нашых чытачоў. Дарэчы, падпіска на наступны год хутка пачнецца. 



7 комментариев по теме “Завершается конкурс «Чудо на грядке». Выбираем победителя вместе!

  1. Голосую за индийский лук от Тамары Чевилаевой

  2. голосую за Самсонову Р.И.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *