Раённы чэмпіянат па шашках прайшоў сёлета цікава і масава – сабраў на спарткомплексе 9 каманд.
У асабістым заліку сярод жанчын першынствавала прадстаўніца ЦРБ Святлана Захарава, другой стала Юлія Корабава з цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, трэцяй – Наталля Круцёнак з райвыканкама. У мужчын “золату” радаваўся Дзмітрый Дрозд з Ушацкай школы, “срэбра” заваяваў Сяргей Філімонаў з ЦРБ, трэцім стаў Уладзімір Барысёнак з цэнтра дзяцей і моладзі. Гэтай арганізацыі дасталася і камандная “бронза”, другое месца – у прыгаданай школы, ну а ўпэўненую перамогу атрымала каманда райбальніцы. Трэба сказаць, што гэта зборная не лічылася фаварытам, але даказала ўсім, што ўшацкія медработнікі маюць патэнцыял у інтэлектуальных відах спорту.
Таццяна КЛІМАШЭЎСКАЯ,
намеснік дырэктара РФСК.