Навагоднім падарункам беларускія кандытарскія фабрыкі ў гэтым сезоне надалі асаблівую ўвагу. Адна “Камунарка” прадставіла больш за 45 відаў цукеркавых набораў. Усяго ж прадпрыемствы “Белдзяржхарчпрама” выпусцілі іх каля 2,6 мільёна. Асартымент – на любы густ і кашалёк. Упэўніліся ў гэтым, прагуляўшыся нядаўна па гандлёвых кропках г.п.Ушачы.
“Санта” паспела стаць Мекай для аматараў салодкага. Знайсці тут можна як сціплыя 300-грамовыя пачакі за 10.67, 14.24 рубля, так і зусім шыкоўныя: кілаграмовы ад “Камунаркі” ў бляшанай тубе за 52.11 ці 1,5-кілаграмовы ад “Спартака” за 56.61. Карыстаюцца ж найбольшым попытам, вядома, наборы сярэдняга вагавога і цэнавага сегменту: 500-грамовыя за 16.15, 17.18, 700-грамовыя за 18.99, 21.55. Выбар цукерак на вагу – гэтак жа шырокі. Можна ўзяць, напрыклад, “Кароўку” за 12.90, “Сталічныя з какавай” за 26.27, “Чырвоны капялюшык” за 28.75, “Алёнку” і “Аэрафлоцкія” за 28.80, “Любімую Алёнку” за 34.92, “Беларускія” за 25.24, “Залатую лілею” за 21.99, а па скідцы – “Снікерс” за 27.99, “Самы разумны” за 16.99, халву “Рот Фронт” за 17.99, шакаладную “Кароўку” за 11.25, “Знічку” за 15.99. Парадавала таксама колькасць сфарміраваных пакункаў з цукеркамі, у пераважнай большасці па 200 грамаў. Можна знайсці тут любімы многімі “Грыльяж на арахісе” за 4.09, “Камунарку” за 7.00, “Вішаньку” за 6.72, “Мінчанку” за 5.09, “Праметэй” за 4.75 і многае іншае.
Вочы разбягаюцца ад цукеркавага асартыменту ў магазіне “Еўраопт”. Прычым, кошт – даволі дэмакратычны: практычна на ўсе наборы зараз распаўсюджваецца скідка. Так, 300-грамовыя можна купіць за 8.99, 500-грамовыя – за 13.69, 14.59 і 14.99. Калі зручней браць цукеркі на вагу, можна звярнуць увагу на “Мінскі грыльяж” за 17.99, “Чырвоны капялюшык” за 21.49, “Крокант” за 15.99, “Стандарт” (мяккі грыльяж) за 16.99, “Любімую Алёнку” за 32.99, “Беларускія” за 18.99, “Аэрафлоцкія” за 24.65, “Залатую лілію” за 17.59. У вялікай колькасці – шакаладкі і кандытарскія пліткі, кошт якіх стартуе з усяго 1.39, а таксама 200-грамовыя пакункі: “Аэрафлотскія” за 4.99, “Рамонкі” за 2.95, “Сарванец” за 4.29, “Чаромушкі” за 3.69, “Бярозка” за 3.99, “Твікс” за 7.39, “Снікерс” за 7.59. Што вельмі зручна, прадаўцы прапануюць сабраць падарункавы набор з любых абраных вамі тавараў. Скажам, прыгожа запакаваць цукеркі з пачакам гарбаты ці кавы, бутэлечкай ігрыстага, мандарынамі і інш.
“Пра Запас”, як і іншыя кропкі ўшацкага філіяла аблспажыўтаварыства, зрабіў акцэнт на цукеркі беларускіх вытворцаў. Так, гатовыя наборы ад “Камунаркі” тут можна набыць за 14.99 (500 гр.) і 22.64 (700 гр.). Ёсць у продажы вагавыя “Грыльяж”, “Сарванец”, “Бярозка”. У бліжэйшы час чакаецца завоз прадукцыі ад “Спартака”.
Скідкі на большасць відаў цукерак прапануе зараз “Капеечка”. Гатовыя наборы можна купіць як за 8.69, 8.79, 9.79, так і даражэйшыя: 400-грамовы за 10.69, 700-грамовы за 21.99, кілаграмовы за 28.99. Кошт вагавых шакаладных цукерак тут стартуе ад 9.99 за “Іспанскую ноч”, нізкім коштам парадуюць “Кароўка” – 10.89, “Птушка Сладуніца” і “Форт” з арахісам – 10.99. Попытам карыстаюцца таксама “Чырвоны капялюшык” за 22.99, “Алёнка” за 22.55, “Любімая Алёнка” за 29.99, “Кузнечык” за 19.99, “Чарнаморскія” і “Ягадка зноў” за 11.99, “Залатая лілея” за 17.59, “Аэрафлоцкія” за 21.99. Ёсць і 200-грамовыя пакункі “Беларускіх” за 4.55, “Сталічных з какавай” за 4.29, “Сарванца” за 3.29 і інш.
“Аліна” гатовыя цукеркавыя наборы сёлета не завозіла, а вагавых ласункаў тут нямала. Так, напрыклад, “Ягадку зноў” можна купіць за 13.47, “Бярозку” за 15.38, “Ананаскін” за 13.69, “Сталічныя” за 32.80, “Снегіры” за 18.83, “Масквічку” за 18.26.
Выбар салодкіх навагодніх падарункаў ва Ушачах, як бачым, даволі шырокі. Выбірайце аптымальны для сябе варыянт і адпраўляйцеся за пакупкамі.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.