Завершаны рамонт другога паверха будынка ТЦСАН у Градзянцы. Новыя плошчы дазволілі перавесці сюды адміністрацыю, спецыялістаў усіх аддзяленняў, якія дагэтуль размяшчаліся ва Ушацкім райвыканкаме.
Ужо зараз за прызначэннем дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, афармленнем сацабслугоўвання на доме, вырашэннем іншых пытанняў варта звяртацца па адрасе: в.Градзянец, вул. Цэнтральная, д.3, часовы кантактны нумар 5-75-45.