Трагедия на воде: 4 рыбака погибли в Витебской области из-за отсутствия спасательных жилетов

Профилактика и безопасность

За лістапад у Віцебскай вобласці адбылося 3 аварыйныя выпадкі з удзелам маламерных суднаў, у выніку якіх загінула 4 чалавекі. Усяго за год здарэнняў было 7, абарваліся жыцці васьмі рыбаловаў – усе яны знаходзіліся ў лодках без выратавальных камізэлек.

Захопленыя працэсам, рыбакі часта не ўсведамляюць, што на вадаёмах у асенні час небяспечна: халодная вада, нечаканае змяненне надвор’я, слізкія берагі… Апынуўшыся ў ледзяной вадзе, чалавек адчувае шок, намоклае адзенне цягне ўніз і пазбаўляе сіл, хутка надыходзіць пераахаладжэнне. Калі ж пры гэтым чалавек не надзеў выратавальную камізэльку і ўжываў алкаголь, шанцаў на выжыванне практычна няма.

Нагадаю аматарам рыбнай лоўлі некалькі важных правіл:

  • Перад выхадам на ваду агледзьце лодку. Праверце герметычнасць корпуса, спраўнасць вёслаў і матора, надзейнасць мацаванняў
  • Выратавальная камізэлька – не проста рэкамендацыя, а неабходнасць. Нават вопытныя рыбакі не застрахаваны ад непрадбачаных сітуацый.
  • Каб пазбегнуць перакульвання лодкі, не сядзіце на борце і не ўставайце ў поўны рост. Раўнамерна размяркоўвайце вагу, пазбягаючы рэзкіх рухаў. Ставіць судна на якар неабходна такім чынам, каб нос быў накіраваны супраць ветру.
  • Пазбягайце рыбалкі ў месцах з падводнымі перашкодамі. Выбірайце ўчасткі вадаёма з бачным дном.
  • Катэгарычна забараняецца ўжываць алкаголь перад выхадам на ваду і падчас рыбалкі. Ён пагаршае каардынацыю, запавольвае рэакцыю. Ва ўмовах экстрэмальнай сітуацыі п’яны чалавек бездапаможны.
  • Калі лодка перавярнулася, не паддавайцеся паніцы. Паспрабуйце ўхапіцца за яе, плывіце па цячэнні да берага, завіце на дапамогу.

Аляксей АЛЮШЫН, дзяржінспектар Лепельскага ўчастка дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *