Да Новага года застаўся месяц – і да яго святкавання на Ушаччыне ўжо пачалася актыўная падрыхтоўка. Знешне пераўвасабляюцца гандлёвыя залы практычна ўсіх магазінаў. Штучныя елкі з гірляндамі, падвясныя шары, цацачныя казачныя персанажы дораць наведвальнікам асаблівы настрой. Ды і на паліцах ёсць на што вока пакласці!
Навагоднія дэкарацыі, бенгальскія агні, сувенірная прадукцыя маюцца ў даволі шырокім асартыменце. Завозяцца і чаканыя ўсімі салодкія ласункі – як вагавыя, так і гатовымі наборамі. Напрыклад, у “Санце” (на здымку) у дзень нашага візіту ў наяўнасці было ажно каля 60 найменняў першых і звыш 100 – другіх.
Цукеркі з вішняй і перцам, мятная халва, зефір са смакам мандырынаў, клубнікі і шампанскага… Кандытарскія фабрыкі традыцыйна парадавалі беларусаў да Новага года шэрагам смачных навінак. Ва ўшацкіх магазінах яны таксама ёсць, таму заходзьце, выбірайце, смакуйце.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.