Подведены итоги конкурса «Дива на грядке»: победила клюква Раисы Журко

Калейдоскоп

Вось і завяршыўся наш конкурс “Дзіва на градцы”. Апытанне чытачоў мы праводзілі на старонках “Патрыёта” ў сацыяльных сетках “Вконтакте” і “Аднакласнікі”, а таксама праз тэлефанаванні.

Калі мы падсумавалі ўсе галасы, месцы размеркаваліся так. На чацвёртым з вынікам 58 галасоў – цыбуля Людмілы Вялюгі, на трэцім (76) – кавуны і дыні Наталлі Прашковіч; на другім – таксама кавуны сям’і Сакаловых (77). Ну а абсалютным пераможцам (89 галасоў) прызнаны журавіны Раісы Журко. “Выбраў нумар два, бо лічу вырошчванне гэтай ягады самым працаёмкім заняткам, – падмацоўваў свой выбар мужчына. “Наогул не ведала, што можна вырошчваць журавіны на прысядзібным участку. На наступны год завяду ў сябе ў Звоні”, – дзякавала за артыкул дачніца.

Мы ж віншуем Раісу Мікалаеўну, якую чакае прыз. І распачынаем наш чарговы традыцыйны конкурс – “Навагодні настрой”. Не абмяжоўваем вас у тэматыцы і жанрах здымкаў: яны могуць быць пакаёвымі і вулічнымі, партрэтамі і пейзажамі. Ну а для аматараў раслін “Дзіва на градцы” ў зімовы час заменіць “Дзіва ў кадцы” – ведаем, што і ў вазонах у вас расце шмат цікавых кветак, кустоў і нават дрэў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *