Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні стала прычынай пажару ў вёсцы Старое Сяло Жарскага сельсавета.
Познім вечарам 19 лістапада выратавальнікам паступіла паведамленне аб узгаранні ў жылым доме. Гаспадар 1972 года нараджэння, прыняўшы алкаголь, заснуў з цыгарэтай у руках, ад яе пачала тлець канапа. Мужчыну ўдалося застацца ў жывых дзякуючы аднавяскоўцу, які, зазірнуўшы ў госці, убачыў моцнае задымленне, разбудзіў і дапамог выйсці з памяшкання.
Увесь месяц выратавальнікі праводзяць прафілактычную акцыю “Не прапальвай сваё жыццё!”, заклікаючы ўшачан быць асцярожнымі пры курэнні. Не ігнаруйце правілы!