Не поддавайтесь на уловки мошенников: правоохранители и сотрудники банков НЕ связываются с гражданами в мессенджерах

Профилактика и безопасность

У Віцебску махляры спрабавалі падмануць жанчын, прымушаючы іх паверыць, што яны ўдзельнічаюць у затрыманні зламыснікаў.

Ашуканцы тэлефанавалі пажылым людзям, прадстаўляючыся работнікамі арганізацыі па замене лічыльнікаў, выманьвалі пашпартныя дадзеныя. Затым паступаў званок ад нібыта супрацоўнікаў сілавых ведамстваў, якія паведамлялі, што жанчыны сталі ахвярамі махляроў, якія афармляюць крэдыты на іх імёны. Аферысты пераконвалі пенсіянераў адправіцца ў банк, аформіць крэдыт і перавесці грошы на “абаронены” рахунак, абяцаючы ануляванне папярэдніх крэдытаў. Жанчыны паслухмяна ішлі ў банкі і афармлялі крэдыты на сумы ад 15 да 75 тысяч рублёў, але дзякуючы пільнасці супрацоўнікаў банка і міліцыі не паспелі перавесці 285 тысяч рублёў ашуканцам.

Памятайце, службовыя асобы не звязваюцца з грамадзянамі па працоўных пытаннях у мэсэнджарах і не просяць дапамогі ў затрыманні зламыснікаў. Пры падобных званках неадкладна спыняйце размову і паведамляйце ў міліцыю.

Варта нагадаць нашым чытачам і пра яшчэ адну схему зламыснікаў. У Наваполацку 39-гадовая працаўніца аднаго з прадпрыемстваў шукала сабе футра. Гартаючы старонкі ў Instagram, убачыла прывабную шубку па прывабнай цане. Прапанова зацікавіла, у перапісцы прадавец фэйкавай крамы запэўніў, што футра будзе ў навапалачанкі ўжо на наступны дзень, вось толькі ўнесці трэба 870 рублёў у якасці перадаплаты, каб прадавец быў упэўнены ў куплі. Даверлівая жанчына перавяла на названыя рэквізіты ўсю суму, але так і не дачакалася свайго заказу. Уся перапіска была выдалена, а прадавец перастаў выходзіць на сувязь. Наперадзе перыяд навагодніх святаў, калі падобных “прадаўцоў”, як правіла, становіцца больш. Праваахоўнікі нагадваюць: калі вас просяць зрабіць поўную перадаплату тавару, то, хутчэй за ўсё, спрабуюць падмануць. Не давайце староннім асобам рэквізіты сваіх банкаўскіх карт. Не адпраўляйце грошы на карту прадаўцу, кладзіце іх толькі на разліковыя рахункі ІП, праз АРІП або па рэквізітах прадпрыемства.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *