Не соглашайтесь на «зарплату в конверте!»

Общество

Матывуючы работніка пагадзіцца на выплату заработнай платы “ў канверце”, наймальнік сцвярджае, што ў такім выпадку заробак будзе больш, чым афіцыйны. Аднак пры гэтым чалавек пазбаўляецца многіх сацыяльных гарантый, прадугледжаных заканадаўствам.

Па-першае, працаўнік не зможа выйсці на пенсію на агульных падставах або пенсію за выслугу гадоў. Гэта звязана з тым, што для вызначэння права на такую пенсію ўлічваюцца толькі гады, адпрацаваныя чалавекам з выплатай абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Па-другое, на памер пенсіі ўплывае толькі тая зарплата, з якой выплачаны страхавыя ўзносы. Па-трэцяе, пры іх адсутнасці можна пазбавіцца дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах або атрымаць з разліку мінімальнай заработнай платы.

Наймальнік абавязаны аплачваць за працуючых грамадзян страхавыя ўзносы. Аднак запіс у працоўнай кніжцы не з’яўляецца гарантыяй таго, што так і робіцца. Любы работнік мае магчымасць даведацца ці пракантраляваць, выплачваюцца за яго страхавыя ўзносы ці не. Для гэтага створаны спецыяльны мабільны дадатак Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва, які даступны для загрузкі на платформе Google Play. Дадзеную інфармацыю можна таксама атрымаць, асабіста звярнуўшыся з пісьмовай заявай у ФСАН па месцы жыхарства.

Ну а наймальнікам, якія практыкуюць незаконную схему аплаты, варта ведаць, што ў краіне вядзецца актыўная работа па выяўленні “палучкі ў канвертах”. А акрамя адміністрацыйнай адказнасці прадугледжана і крымінальная.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва Ушацкім раённым сектары ФСАН па тэлефоне 5-75-09.

Вікторыя УЛІНОВІЧ, начальнік Ушацкага раённага сектара Віцебскага абласнога ўпраўленя ФСАН.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *