Ініцыятыўныя групы зараз актыўна вядуць збор подпісаў для вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
Нагадаем, што Цэнтрвыбаркам спачатку зарэгістраваў 7 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння – Аляксандра Лукашэнкі, Алега Гайдукевіча, Аляксандра Хіжняка, Вольгі Чамаданавай, Ганны Канапацкай, Сяргея Бобрыкава, Сяргея Сыранкова. Але 12 лістапада стала вядома, што Сяргей Бобрыкаў і Вольга Чамаданава заявілі аб рашэнні спыніць свой удзел у электаральнай кампаніі.
Перыяд збору подпісаў – з 7 лістапада па 6 снежня 2024 года.
Важна ведаць:
- Каб даць свой подпіс у падтрымку кандыдатаў, патрэбен пашпарт!
- Праводзіць збор подпісаў могуць толькі члены ініцыятыўнай групы на пікетах (у месцах, не забароненых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі), а таксама па месцы жыхарства, працы (службы) выбаршчыкаў.
- Член ініцыятыўнай групы павінен мець пры сабе адпаведнае пасведчанне і дакумент з фатаграфіяй, які пацвярджае яго асобу.
- Выбаршчык павінен уласнаручна паставіць дату подпісу і распісацца.
- Выбаршчык мае права паставіць подпіс у падтрымку некалькіх кандыдатур, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў прэзідэнты, але толькі адзін раз у падтрымку адной і той жа кандыдатуры.