Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі прадпрыемства МАЗ перадае Міністэрству лясной гаспадаркі спецыялізаваную тэхніку для правядзення работ па распрацоўцы ветравальна-бураломных лесасек, якія ўтварыліся ў многіх раёнах краіны пасля разгулу ліпеньскай стыхіі.
Адзін з новых сартыментавозаў МАЗ выдзелены Ушацкаму лясгасу. Тэхніку даверылі вадзіцелям Аляксандру Балабоўку (на здымку) і Міхаілу Захарэнку. Сартыментавоз быў вельмі патрэбны прадпрыемству і ўжо задзейнічаны на вывазцы лесу на тэрыторыі раёна, а пазней адправіцца на Жлобіншчыну, дзе, як мы ўжо паведамлялі, работнікі Ушацкага лясгаса дапамагаюць калегам распрацоўваць бураломныя лесасекі.