У суботу днём у вёсцы Кублішчына загарэўся адзін з жылых дамоў. На момант здарэння гаспадар 1961 года нараджэння знаходзіўся дома, хутка пакінуў памяшканне і не пацярпеў. А вось жыллё моцна пашкоджана агнём і непрыгодна для пражывання.
Прычына здарэння зараз высвятляецца, па папярэдняй версіі пажар узнік з-за парушэння правіл эксплуатацыі пячнога ацяплення.
З пачатку года на Ушаччыне адбылося ўжо 18 пажараў.
У прайшоўшыя працяглыя выхадныя выратавальнікі праводзілі прафілактычную работу, на тэрыторыі раёна абследавана больш 150 домаўладанняў. У ліку найбольш распаўсюджаных – парушэнні, звязаныя з эксплуатацыяй печаў, у многіх дамах ёсць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, аднак гаспадары забываюць, што ў прыборы трэба мяняць батарэйку. Каб бяды не здарылася ў вашым доме, не перагружайце электрасетку, выключайце з разетак абсталяванне, якім не карыстаецеся, сачыце за станам печаў, не перагравайце іх і не забывайцеся перыядычна чысціць дымаход. Будзьце асцярожны з агнём пры курэнні – аб гэтым выратавальнікі настойліва будуць нагадваць на працягу месяца ў рамках акцыі “Не прапальвай сваё жыццё!”.
Вольга КАМАРКОВА.